• Информация для приезжающих в Беларусь
    Содействуем повышению роли женщины в обществе,
    раскрывая ее личностный потенциал, профессионально
    помогая в реализации гражданских и социальных прав
    Часто задаваемые вопросы
    Горячая линия по вопросам безопасного выезда за рубеж телефон 8-801-201-5555
    Вступить в группу в Viber  сообщества МОМ Беларусь Вступить в группу в Viber  сообщества МОМ Беларусь
    Версия для печати

    Аўстрыя зацікаўленая ў працаўніках з Беларусі

    09.01.2018
       Кожная федэральная зямля будзе ствараць свае спісы працоўных вакансій.

       Федэральны ўрад Аўстрыі мае намер зрабіць свой рынак працы больш адкрытым для прадстаўнікоў трэціх краін, такіх як Расея, Украіна, Беларусь, Малдова. Еўрапейцы не з Еўразвязу могуць працаваць у тых галінах аўстрыйскай эканомікі, дзе існуе дэфіцыт працоўнай сілы.

       Як піша выданне Ober?sterreichische Nachrichten (O?N) (пераклад - svaboda.org), у сувязі з гэтым аўстрыйскі ўрад плануе так званую рэгіяналізацыю, каб кожная федэральная зямля стварала свае спісы працоўных вакансій. Такім чынам рынак працы стане больш масавым для грамадзян трэціх краін, і гэта, як мяркуецца, можа павялічыць колькасць прытоку таннай працоўнай сілы ў шэсць разоў.

       Сёлета, напрыклад, для грамадзян Расеі, Украіны, Беларусі, Малдовы ёсць вакансіі цырульнікаў, аўтамеханікаў, муляраў. Добрыя шанцы на працу сёлета могуць мець тэхнічныя спецыялісты, уключаючы інжынераў. Таксама ў розных землях Аўстрыі чакаюць з трэціх краін сертыфікаваных сацыяльных работнікаў для догляду састарэлымі і хворымі людзьмі, а таксама прафесійных медыцынскіх сясцёр. Для расейцаў, украінцаў, беларусаў, малдаван існуе і такі варыянт, як сезонныя працы, напрыклад, на некаторых горналыжных курортах або ў сельскай гаспадарцы, на зборы садавіны і вінаграду. Аднак пры ўмове, што на гэтыя месцы не будуць прэтэндаваць жыхары краін Еўразвязу.

       У адрозненне ад большасці еўрапейцаў, якія маюць свабодны доступ на аўстрыйскі рынак працы, для грамадзян Расеі, Украіны, Беларусі, Малдовы выстаўляюцца пэўныя патрабаванні. Напрыклад, гэта тычыцца неабходнасці афармлення дазволу на працу і віду на жыхарства. У большасці выпадкаў спатрэбіцца валоданне нямецкай або ангельскай мовай на дастатковым для выканання працоўных абавязкаў узроўні, а часам гэта будзе і абавязковай умовай для афармлення дазволу на працу. Гэтыя веды павінны быць падмацаваныя сертыфікатам. Звычайна для выдачы пасведчання на права жыхарства, згодна з агульнаеўрапейскай класіфікацыяй, патрабуецца ўзровень не ніжэйшы за А-2.

       Вельмі істотны момант: адпаведнасць кваліфікацыі аўстрыйскім патрабаванням.

       Асобная галіна, на якую прадстаўнікі, а часцей прадстаўніцы былых савецкіх рэспублік могуць разлічваць, не ведаючы нямецкай ці ангельскай мовы - гэта так званая Dienerschaft, ці праца прыслугі. Заможныя эмігранты з былога СССР бяруць расейскамоўных у якасці нянек, хатніх работніц, кухараў. Такая праца ў Аўстрыі прынясе не больш за 1000 еўра на месяц. Аднак для тых жа беларусаў гэта нядрэнныя грошы.

       Як пішуць аўстрыйскія выданні, уся гэтая падтрымка міграцыйнай працоўнай сілы адбываецца на фоне росту беспрацоўя сярод сваіх грамадзян, тых, хто з'яўляецца кваліфікаванымі спецыялістамі, аднак дасягнуў узросту ў 50 гадоў і старэй. Выданні цытуюць нядаўні выступ аўстрыйскага канцлера, сацыял-дэмакрата Крысціяна Кэрні, які крытыкуе чорна-сіні ўрад (партыя Свабоды) за рост «неабароненасці» і «працяглага» беспрацоўя (калі чалавек не працуе больш за шэсць месяцаў). Сёлета ў краіне прыпынілі сацыяльную «Акцыю 20000», якая мела на мэце забяспечыць працоўнымі месцамі менавіта гэтую частку аўстрыйскіх грамадзян. Са слоў Крысціна Кэрні, «доўгае беспрацоўе ў сталым узросце па-ранейшаму з'яўляецца сур'ёзнай праблемай», «пры такой палітыцы дзяржава будзе разбураць супольнае дабро, штурхаючы чалавека да краю і пазбаўляючы яго надзеі і перспектывы на будучыню».

       У сваю чаргу, чытачы на форумах аўстрыйскіх СМІ, дазваляюць сабе не самыя найлепшыя выказванні ў адрас іміграцыйнай палітыкі, але наконт працоўных з Расеі, Украіны, Беларусі выказваюцца значна лепш, чым пра працаўнікоў з азіяцкіх рэгіёнаў.
        Источник: www.charter97.org

    Вы можете оставить комментарий или поделиться своей историей:


     Контакты:

    Юридический адрес: Беларусь, 224030, г. Брест,
    ул. Дзержинского 14, каб. 6
    Тел. факс: +375162218888
    Тел. служ.: + 375 297 203 303
    E-mail: bpwbrest@mail.ru
    skype: bpwbrest
    facebook: КЛУБ ДЕЛОВЫХ ЖЕНЩИН

     Партнеры:

    УВД Брестского Облисполкома ИП «A1» СООО «Мобильные ТелеСистемы» Life :)
    International Organization for Migration ( IOM ) Глобальный фонд для борьбы со СПИДом, туберкулезом и малярией